ГОРЕЦ Сергий Мельянец - Горац ( арт фестиваль “Каласы“)

ГОРАЦ Калі не гатовы ты паміраць, Горцам табе бессмяротным не стаць! Тая карціна стаіць уваччу, Як на вяршыні я грукат пачуў, Як па цвіках біў цяжкі малаток, Неба распятае згледзеў мой зрок. У тое імгненне я іншы стаў, Калі меч духоўны сэрца працяў. Стары памёр я, новы – ўваскрос З мэтай адной – дайсці да нябёс. Вось бессмяротным Горцам я стаў, Творца мяне Сваім сынам назваў. Кніга ў кішэні, ды ёсць у руцэ меч – Страхі-сумневы згінулі прэч. Легенда паўстала і побач герой. Меч падымі, трымай за спіной.
Back to Top