За балаклавай не схаваешся! | #проповедь #ксёндз #Беларусь_сегодня

“... паклікаў Пан Бог Адама і сказаў яму: Дзе ты? Ён адказаў: Я пачуў голас твой у раі і спалохаўся, бо голы я, і схаваўся.“ (Быц 3, 9-10) Упершыню ў гісторыі чалавек захацеў схаваць свой твар, тады, калі зграшыў. Выбраў зло, але хацеў абстрагавацца ад наступстваў свайго ўчынка. Схаваўся - бо пабаяўся адказваць за тое, што нарабіў. Шмат чаго мяняецца ў свеце, але нежаданне злачынцы хваліцца абраным ім бокам зла пазастаецца нязменным. Ніхто не хоча прызнаваць сваю нікчэмнасць, якая у словах Адама падкрэсліваецца нагатой і якая становіцца бачнай, калі чалавек адварочваецца ад свайго прадвызначэння рабіць дабро.
Back to Top