Recha студыя

Сёння запрашаю на канцэрт Recha ў клуб Графіці. А вось відэа з нашай музычнай кухні. Працуем на студыі Эверэст, там, апрача якаснага абсталявання, яшчэ і прыязная атмасфера, а для музыкаў падчас запісу, добры настрой і нязмушанасць не менш важныя за дарагія мікрафоны і пульты. Вынік начной сесіі з’явіцца неўзабаве, спадзяюся :)
Back to Top