Актывісты Пошуга напярэдадні так званых “выбараў“ вывесілі расьцяжку на адным з самых жывых маршрутаў цягнікоў у Менску.
---
На сёньня ўладамі заплянавая чарговая спроба наданьня легітымнасьці адсіджваньню азадкаў сваіх прызначэнцаў. Ва ўмовах узмацненьня дзяржаўнае машыны і блякаваньня ўсялякіх спробаў адкрытага супраціву, першым крокам да народнае рэвалюцыі ёсьць кансалідацыя народу ў грамадзянскім непадпарадкаваньні ды байкатаваньні ўсіх праяваў дзейнасьці антынароднага рэжыму.
Аніякага самакіраваньня ды ўдзелу грамадзкасьці ў прыняцьцях рашэньняў у нас няма, таму выбарчы фарс мае быць збайкатаваным. Застацца дома – значыць пазбавіць рэжым легітымнасьці.
Псэўдаапазыцыйныя партыі і улада клічуць Вас браць удзел у выбарчым спэктаклі, але відавочна, што ў беларусаў застаецца толькі адзін шлях народнага волевыяўленьня - вуліца.
БАЙКАТУЙМА СПЭКТАКАЛЬ УЛАДАЎ!
815 views
3626
1186
5 years ago 00:02:45 24
Евгений Глебов «Клоунада»- ДМШИ № 10 имени Е.А. Глебова г. Минска.