У нашым раёне дадзены старт уборачнай кампаніі.

У нашым раёне дадзены старт уборачнай кампаніі. На базе закрытага акцыянернага таварыства ААБ-Агра Гарадзец прайшоў традыцыйны абрад Зажынкі. Зажынкі, або першы сноп, - гэта старажытны абрад, які азначае пачатак жніва, і які беражліва захоўваецца і перадаецца з пакалення ў пакаленне. Жанчыны ў нацыянальных касцюмах, з песнямі і блаславеннямі былі на поле паблізу вёскі Путнікі, несучы сярпы і ўпрыгожаныя вянкі.
Back to Top