Дыскусія: Яскевіч Толкач

“Нам сёння з вамі патрэбна зберагчы працоўныя месцы, якія даюць людзям і заробак, і той тавар, які прадаецца. Хопіць падтрымліваць тых, хто толькі бярэ грошы з бюджэта, быццам купляе новае абсталяванне, а па факце нічога нідзе няма“ Госці нашай другой дыскусіі за сёння: Ірына Яскевіч (Аб’яднаная грамадзянская Партыя, Віцебскія гарадскі і абласны саветы), Ала Толкач (Гавары праўду, Мінск, Малінаўка, Слабадская выбарчая акруга №28). З чым ідуць кандыдаты да людзей, і якія праблемы яны ўздымаюць на выбарах: * Ці будзе ў Малінаўцы прызначаны кандыдат ад апазіцыі? * Чаму пасля двух і больш спробаў кандыдаты ўсё роўна працягваюць прабівацца да дэпутацкіх месцаў? * Якія праблемы актуальныя для віцебскіх акругаў? * Навошта мандат, калі можна вырашаць праблемы, будучы звычайным жыхаром акругі? * Чаму ГП не ўступае ні ў якую кааліцыю? * Што ж значыць лозунг АГП: «Пабудуем новае, захаваем лепшае?» Сябры, дапамажыце кандыдатам у дэпутаты — напішыце ў каментарах вашыя меркаванні па праблемах вашай акругі!
Back to Top