Bob Dylan - Masters of War

Босы вайны Дзе вы, босы вайны, Вы, вытворцы гармат, Лятакоў-хіжакоў, Звышсучасных гранат? Вас схаваў мур папер, Чэкаў, вэксэляў стос, Толькі, маскам на злосьць, Я вас бачу наскрозь. Будаваць, каб бурыць – Ваш закон спракавет. Толькі цацка для вас Мне падораны сьвет. Мне ў руку ўкладзяцё Кулямёт – і “пакуль”, І пабеглі кудысь, Дзе ня чуеце куль. Як той Юда калісь, Што Хрыста падмануў, Крычыцё: “Супраць нас Сьвет прайграе вайну!” Ды хлусьлівым вачам Рады вы не дасьцё: Там – дажджу каламуць, Што цячэ ў вадасьцёк. Вам гашэтак сваіх, Праўда, не націскаць – Сьмерць выходзіць за вас Пакасіць сенажаць. Вы з дамоў – ні на крок, Калі кроў юнакоў Недзе ўсмоктвае ўсьцяж Брудам сьцелены роў. Вы засеялі жах, І наступствы жняце: Людзі болей на сьвет Не прыводзяць дзяцей! Асудзілі вы тых, Хто яшчэ і ня жыў: Як атрутная кроў Вам ня выцячэ з жыл? Хто я ўласна такі, Каб браць слова вось так? Я для вас – абы-хто, Непісьменны юнак. Так, мне меней, чым вам, Але ясна і мне: Нават Збаўца такіх Ад Сябе адштурхне.
Back to Top