Начное Пасхальнае богаслужэнне ў Каложскім храме святых мучанікаў Барыса і Глеба 20 красавіка 2014 года

У ноч на 20 красавіка ўвесь хрысціянскі свет адзначаў найвялікшае свята - Светлае Хрыстова Уваскрасенне. У Каложскім храме адбылася начная літургія з хрэсным ходам. У памяць пра запавет Хрыста прапаведаваць Слова Божае ўсім народам Евангелле падчас Пасхальнай Бажэственнай Літургіі традыцыйнга чытаецца на розных мовах. Гэтай ноччу прыхаджане Каложы пачулі першае зачала Евангелля ад Іаана на шасці мовах: царкоўна-славянскай, грэчаскай, беларускай, англійскай, лацінскай і рускай.
Back to Top