Ансамбль РАДЗIМIЧЫ (БЕЛАРУСЬ) - КУПАЛIНКА

“КУПАЛИНКА“ Музыка Уладзіміра Тэраўскага. Верш- Михася Чарота. У 1921 годзе паэт Міхась Чарот напісаў музычную п’есу «На Купалле» для Беларускага драматычнага тэатра, якому ў той час патрабаваўся нацыянальны рэпертуар. Музыку да п’есы стварыў кампазітар Уладзімір Тэраўскі. Чарот уставіў у п’есу шмат народных песень ва ўласнай апрацоўцы, у тым ліку і «Купалінку». Толькі ў 1920-х гадах п’еса прайшла больш 400 раз, і шматлікія песні з яе сталі вельмі папулярнымі ў народзе. Песню «Купалінка», якая з’яўляецца фрагментам музычнага суправаджэння спектакля, выконвала галоўная гераіня Алеся. Яе іграла непрафесійная актрыса Аляксандра Александровіч, у якую Міхась Чарот быў неўзаемна закаханы і якой хацеў прысвяціць гэту песню.
Back to Top