Мы - беларусы. Наш народ мае больш чым тысячагадовую гісторыю. Наша дзяржава будавалася на фундаментах Княстваў Полацкага і Тураўскага. І гэта мы – беларусы нашчадкі легендарных продкаў Вялікага Княства Літоўскага. І мы ўжо напрацягу апошніх 103-ох гадоў маем незменную дату 25 сакавіка, калі святкуем абвяшчэнне незалежнасці БНР.
Для Беларусі гэта не толькі памятная дата з гісторыі яе слаўнай мінуўшчыны, але для кожнага з нас гэта таксама Дзень Волі!
Гэта той дзень, калі мы прыгадваем сваю прыналежнасць да беларускага народу і ганарымся нашай нацыяй.
Для ўсіх хрысціянаў і ўсіх веруючых гэта акурат той дзень, калі дзякуем Богу, што айцы БНР 25 сакавіка 2018 г заканадаўчым актам прызналі роўнасць рэлігій у правах і прызналі права кожнага на вольнасць сумлення. (“безумоўная вольнасць сумлення“ – была ўжо абвешчана раней, другой устаўной граматай БНР ад 9 сакавіка 2018 г).
Свабода сумлення – гэта адно з фундаментальных правоў чалавека. У рэалізацыі гэтага права чалавек знаходзіць адлюс