Казкі і апавяданні беларусаў-палешукоў – Частка 8

Дапамагчы выхаду новых відэа можна тут: Знакамітыя казкі і апавяданні са зборнікаў А. К. Сержпутоўскага – адны з найлепшых узораў запісаў беларускага фальклору ХІХ – пачатку ХХ ст. Яны былі запісаны з захаваннем усіх асаблівасцей мясцовых гаворак (слуцка-бабруйска-мазырскіх) ад самых умелых апавядальнікаў. Сержпутоўскі занатаваў казкі самых розных жанраў: бытавыя, чарадзейныя, гумарыстычныя, сатырычныя і інш.; вельмі часта яны перасыпаны цікавымі і каштоўнымі прыказкамі і прымаўкамі, паўзабытымі натуральнымі для беларускай мовы выразамі. Казкі і апавяданні гучаць вельмі прыродна і пэўна што будуць цікавыя і для сучаснага слухача. Можа падацца, што казкі, запісаныя Сержпутоўскім, не зусім дзіцячыя. Але ў даўнейшыя часы казкі наогул былі разлічаны на любую аўдыторыю, а не толькі на малых дзетак. Запіс і голас – Юры Жыгамонт Апрацоўка – Адам Трыпутнік Вытворчасць студыі Плэйліст з усімі аўдыякнігамі “Чытанні з Жыгамонтам” тут - Тайм-коды 0:14 – Каменне 06:11 – Воўчае котло 15:08 – Канакрад 24:16 – Любошчы 53:45 – Гуслі 01:12:19 – Як чорт тапіў паноў 01:20:59 – Усе і ў галаве не змесціцца 01:30:27 – Два браты, бяда да доля 01:34:55 – Хто выдумаў грошы 01:44:04 – Суджана
Back to Top