Беларускія суды працуюць недастаткова эфектыўна | Беларуские суды работают недостаточно эффективно

Ініцыятыва #By_Pol апублікавала ліст, у якім міністр унутраных спраў Кубракоў прапаноўвае больш жорстка наказваць пратэстоўцаў. У МУС кажуць, што гэта фэйк. Сітуацыю абмяркоўваем з праваабаронцам Валянцінам Стэфановічам. Сочым за падзеямі ў краіне 3 лютага. Па ўсёй Беларусі праходзіць #пратэст у сувязі з масавымі фальсіфікацыямі вынікаў галасавання ў прэзідэнцкай выбарчай кампаніі. Людзі патрабуюць адстаўкі Лукашэнкі і ўраду, прызнання Святланы @Страна для жизни Ціханоўскай законным прэзідэнтам, а таксама вываду сілавікоў з гарадоў, зняцця з пасадаў кіраўніцтва #МУС і адказу сілавікоў перад законам за гвалт у дачыненні да грамадзянаў на мірных акцыях пратэсту. 9 жніўня ў Беларусі адбыліся выбары прэзідэнта. Аляксандр #Лукашэнка нязменна ўзначальваў краіну з 1994 года і выдвінуўся на шосты тэрмін. Па незалежных падліках у выбарах 2020 перамагла Святлана #Ціханоўская.
Back to Top