Марыя Калеснікава — у жывым эфіры Еўрарадыё!

Акцыі пратэсту працягваюцца ў Беларусі дзясяты дзень. Людзі выходзяць не толькі на вулічныя шэсці — пачалі баставаць прадпрыемствы па ўсёй краіне. Але пакуль усё гэта трымаецца на самаарганізацыі, відавочных лідараў няма. Хоць ужо і сфармаваная Каардынацыйная рада. Ці ёсць у аб’яднанага штаба план далейшых дзеянняў? Якія функцыі і задачы ў Кааардынацыйнай рады? Адказвае каардынатарка аб’яднанага штаба Марыя Калеснікава.
Back to Top