Ноч расстраляных паэтаў – 2021

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году ў сутарэньнях менскай унутранай турмы НКВД («амэрыканкі»), карнікі НКВД расстралялі больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты — выбітных дзеячоў культуры, мастацтва і навукі, а таксама грамадзкіх дзеячоў. Праўдападобна, яны пахаваныя ва ўрочышчы Курапаты пад Менскам. У апошнія гады ва ўрочышчы традыцыйна ладзілі акцыю памяці «Ноч расстраляных паэтаў», аднак сёлета ва ўмовах рэпрэсіяў з боку ўладаў яе ня будзе. Але не ўшанаваць памяць закатаваных і забітых мы не маглі. Арт-праект на вершы расстраляных паэтаў «Я прачнуся» #Ночрасстраляныхпаэтаў #Курапаты #РадыёСвабода 📌 Абавязкова падпішыся на наш YouTube канал і пастаў званочак:
Back to Top