Традыцыі маёй сям’і

Са святам Калядаў! Што для меня праваслаўныя Каляды? Памятаю, што заўсёды ў нашай сям’і ў Мінску альбо ў бабулі ў Смалявіцкім раёне ўвечары 6 студзеня, калі з’яўляецца на небе першая зорка, збіраліся за вячэрай і галоўнай стравай падчас гэтай вячэры была “бедная“ Куцця, а “багатую“ Куццю падавалі на наступны дзень, на свята 7 студзеня. Заўсёды гэта традыцыя 12 страў, гэта посная ежа і, вядома ж, талерка для нечаканага госця. Але сёння ў нашых сем’ях гэтая талерка для вельмі чаканых гасцей – людзей, якія знаходзяцца за кратамі. І ў маім доме гэта месца будзе для майго стрыечнага брата Анатоля Латушкі, які з’яўляецца палітвязнем. Куцця – гэта тое, што аб’ядноўвае нас усіх за вялікім святочным сталом. Я ўзгадваю таксама вельмі моцныя традыцыі на Беласточчыне, там, дзе пражывае вялікая колькасць прадстаўнікоў беларускай этнічнай меншасці і, дзякуючы ім, захоўваюцца праз стагоддзі беларускія і праваслаўныя традыцыі. Асабліва, я памятаю, мяне ўразіла,
Back to Top