У Віцебску ўзнагародзілі жанчын да Дня маці ()
У Віцебскім аблвыканкаме, па традыцыі напярэдадні Дня маці ўшанавалі жанчын, якія з’яўляюцца прыкладам самаадданага мацярынства, і ўручылі ім рэгіянальную прэмію імя Героя Савецкага Саюза Зінаіды Міхайлаўны Тусналобавай-Марчанкі. За некалькі гадоў існавання прэміі яе лаўрэатамі сталі больш за 400 жанчын. Сёлета да іх далучыліся яшчэ 25. Ордэнам Маці ў Віцебскай вобласці ўзнагароджаны каля сямісот жанчын, якія нарадзілі і дастойна выхавалі пяцярых і больш дзяцей. У гэты дзень яшчэ 11 матуль паўночнага рэгіёну атрымалі ордэны.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017