Я ЕЛА СЬНЕГ
Я ела сьнег, непрытомная, ў сьне;
ён раставаў ува мне:
добра пасолены вуліцаў сьнег,
пыльны сьнег на акне;
сьнег мандарынавы з-пад ліхтара;
неруш абапал шашы;
сьнег, што пратэктарамі ўзараў
рух каламутны машын;
сьнег, што крывавяць пажар, салют,
нованароджаны дзень;
сьнег, як неба адказ, на зямлю
са спазьненьнем ідзе.
Талы, зь пяском, зь недапалкамі, сьнег
Кіеўскім спускам сьцякаў
і па прыступках бег да мяне.
Я ела сьнег; я рака.
44 views
0
0
12 years ago 00:02:50 33
Яўген Барышнікаў - Дзікі вінаград (верш: Югася Каляда)
13 years ago 00:00:41 31
Югася Каляда / “Я ела снег“
12 years ago 00:11:23 14
Гомель, у якім жывем МЫ.
3 years ago 00:12:40 41
Видео от Тайны Мидгард-Земли
2 years ago 00:56:39 0
Кніганошы - Навэла / Уладзімір Караткевіч / Аўдыякніга