Папараць. Online-канцэрт, зняты ў Менску, у сакавіку 2023 года.
00:06 Калышыця
03:36 Вуціца
07:53 Зялён чамбор
14:09 Вэлытай
19:08 Рэчанька
24:02 Марья
28:50 Калыханка
Беларускія народныя песні, акрамя “Марья“ (муз. і сл. Т. Салаўёвай)
Папараць – гарадзенскі паўакустычны гурт, які грае музыку двух накірункаў: уласныя апрацоўкі беларускіх народных песень, хутчэй у стылі world-music, з выкарыстаннем шматлікіх этнічных інструментаў з розных куткоў свету, і песні лідара гурта Таццяны Салаўёвай - часам на ўласныя тэксты, а часцей на вершы паэтаў, класікаў і сучаснікаў, на беларускай і рускай мовах.
Гурт выдаў два паўнафарматных альбома, некалькі EP і сплітаў. Былі сумесныя канцэртныя працы з акадэмічнымі музыкам, калектывам сучасная харэаграфіі, канцэптуальная музычна-паэтычная праграма з менскай паэткай Таццянай Шэінай, выступы на фестывалях. Канцэрты адбываліся ў Польшчы, Латвіі, Літве, Украіне.
Зараз калектыў рыхтуе трэці альбом і працуе над новай праграмай народных песень.
Таццяна Салаўёва – спеў, акустычная гітара, аўтар песень і аранжыровак
Ілля Пячынін – бас-гітара, флейты
Павел Салаўёў – калімба, ксілафон, дрымлы, этнічныя дудкі, гуслі
Ігар Адасік – перкусія
Аліна Бойка – цымбалы
1 view
356
83
2 months ago 00:06:56 1
НАРАСХВАТ в нашем городе! Салат “ПАПАРАЦЬ-КВЕТКА“ | Кулинарим с Таней
2 months ago 00:16:35 1
Слуцкі збройны чын 1920. Беларуская вызвольная армія пачыналася з тэатральных гурткоў / Вусы Скарыны