Спяваем Годна карагодную песню «Што й па мору»

Беларусы з розных краін свету заспявалі разам народную карагодную песню «Што й па мору». Паглядзіце-паслухайце. Да дрыжыкаў! Грамадская кампанія «Годна» разам з музыкам Сержуком Доўгушавым, лідарам гурта Vuraj і стваральнікам ініцыятывы «Спеўны сход», запусціла штотыднёвы музычны праект «Спяваем Годна». У чарговым роліку «Спяваем годна» мы прэзентуем беларускую карагодную песню «Што й па мору». Карагод, які ўсіх яднае, асабліва ў гэтыя складаныя часы, калі нам трэба трымацца за рукі і быць разам. Беларускія народныя песні адны з самых старажытных песень Еўропы. Паслухайце, гэта нешта магічнае. У запісе паўдзельнічалі больш за 20 беларускіх фальклорных калектываў і сольных выканаўцаў. Сярод якіх: гурт «Варган», «Рада», Gudа, Volia (ЗША), «Яваровыя людзі» (Канада), «Мярэжа», «Беларусы Прыбайкалля», , Антон Бельскі (дуда), «Гаманіна», гурт з вёскі Дзятлавічы, Сяржук Доўгушаў (колавая ліра), Маша Яр,
Back to Top