Старшынёй гарадскога Савета дэпутатаў абраны Уладзімір Бялевіч ()

Сёння прайшла першая арганізацыйная сесія адноўленага Віцебскага гарадскога савета дэпутатаў. Яго састаў пасля выбараў абнавіўся амаль напалову. Старшынёй адзінагалосна абраны Уладзімір Бялевіч. Пасада для дэпутата ад Ленінградскай выбарчай акругі № 36 горада Віцебска не новая. Уладзімір Бялевіч быў старшынёй гарсавета 27-га склікання. Першая сесія пацвярджае, што дэпутацкі корпус афіцыйна з выкананнем усіх заканадаўчых працэдур прыступае да сваіх паўнамоцтваў. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2018
Back to Top