З 25 жніўня стартавала спецыяльнае комплекснае мерапрыемства ДАІ “Увага - дзеці!”

Штогод супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі праводзяцца акцыі, накіраваныя на бяспеку юных удзельнікаў дарожнага руху. Прымеркаваны яны да пачатку летніх канікул і Дня ведаў. У гэтым годзе спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Увага - дзеці!” праводзіцца з 25 жніўня па 5 верасня. А ў пятніцу праходзіць Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам “Бяспека дзяцей на дарозе - клопат дарослых!”
Back to Top