Спакваля сталася так, што Дзень ровара пачаў прыпадаць у нас на канец жніўня. У гэты час то машына сапсуецца, то сам лісапед скрадуць, а потым бацькаўскі “Буслік” дзіўным чынам вернецца дадому. Сёлета надарылася першае: на пэўны час засталіся без чатырох колаў, і таму ў чарговую вандроўку па рэчцы мусіў ехаць на двух. Але спачатку, напампаваўшы апоны, патрэніраваўся, так бы мовіць, на сабаке – звазіў на шпацыр Топіка, – ну а потым ужо накіраваўся да ўлюбёнай рачулкі.
Неўзабаве высветлілася, што забыўся скрыню з прынадамі на галаўня – а менавіта ягоны клёў стараюся заспець, пакуляка восень не заспела знянацку мяне самога. Нікаючы ў кішэні заплечніка, знайшоў толькі вярчальныя блешні. Што ж, буду рыбаліць на іх – мо акунь патрапіцца. Звычайна я аддаю прывілею больш паважанаму мной галавачу, але калі іншага выйсце няма, буду спадзявацца на спатканне з акунцом.
Не гледзячы на маю ўпэўненасць, што ўсё адбудзецца хутка, Вадзянік вырашыў па-іншаму, не падарыўшы за некалькі гадзін нават кволага дзяўбунца: маўляў, падыхай ты пакуляка водарам аеру і воднай мяты ды паназірай за кузуркамі. А паглядзець сапраўды было што. Вось павук-аса самаўпэўнена распусціў цянёты пасярод сцежкі, што праклалі вудары. Крыху ў старонцы, на цурубалках мячэўніку, вядуць паляванне больш “сціплыя” павукі. Сустракаюцца шчэ і мятлікі з жукамі, але час размаітых жужлікаў ужо скончыўся – цяперака на рачных берагох уладараць павукі.
І вось атрымліваецца, што калі б дзяўбло, дык, пэўна ж, і не заўважыў бы такой прывабнасці. Дзякуй, Вадзянік, за чарговую магчымасць прысуседзіцца да прыроднай гожасці! Ну а калі нацешыўся ёй, дык і акуні на гаплік завіталі.
Першы злоў надарыўся а восьмай гадзіне вечара, але часу да сутоння з лішкам хапіла, каб самасцвердзіцца ў рыбалоўлі і пацягаць спрытных жнівеньскіх акунёў. Патрапіўся і сапраўдны мацак – з самавітым позіркам ды ладным станам.
882 views
393
118
2 hours ago 00:02:02 1
Мастер-класс “Кастрюля с компотом“
5 hours ago 00:04:05 4
Торт Шоколадный Нереалочка
5 hours ago 00:01:52 2
Салат с фасолью,копченой колбасой и сухариками
5 hours ago 00:03:23 1
ПЕЛЬМЕНИ не ВАРИТЕ! Это блюдо побило все рекорды на моей кухне!
9 hours ago 02:52:21 536
Адский шеф 3 сезон / 9 выпуск
15 hours ago 00:10:21 8
Как почистить белые кроссовки (кеды) и их отбелить? Муж не узнал свою белую обувь. 2 ЛУЧШИХ СПОСОБА!
15 hours ago 00:10:20 1
СОСЕДИ ПОДГЛЯДЫВАЮТ, чем мы моем окна. ТАК ВСЕ БЛЕСТИТ! 4 эффективных СПОСОБА, как отмыть окна.
16 hours ago 00:03:11 1
Вместо яблок в шарлотку кладу капусту: получается потрясающая выпечка «Капустная шарлотка»
18 hours ago 01:34:17 5
Сверкающие стюардессы / Blazing Stewardesses 1975 г