Журналіст размаўляе з жанчынай. Яна кажа, што за 26 гадоў ні разу не галасавала за Лукашэнку.
Да іх пад’язжае аўтобус, поўны АМАПаўцаў.
— Няхай выскокваюць. Няхай бяруць мяне. Біць будуць? Няхай б’юць, — кажа яна.
Дзверы аўтобуса адчыняюцца. АМАПавец просіць жанчыну і журналіста адыйсці падалей ад аўтобуса. Кароткае відэа пра нязломнага чалавека.