“Такога вы не чулі“: Michael Dailida з новым альбомам “Пирамидовый череп“

Michael Dailida — мінскі дуэт, які робяць Міхаіл Дайлідаў і Мікіта Арлоў. Міша піша песні і грае на клавішных, а Мікіта адказвае за ўдарныя, запіс і звядзенне таго, што атрымліваецца. А атрымліваюцца ў хлопцаў абсалютна фантастычныя песні пра каштаны, каханне і пчаліныя норы, каб крыху разнастаіць прыгажосцю наш цяпершні не асабліва радасны фон. У музычнай рубрыцы “Такога вы не чулі“ Michael Dailida прадстаўляе свой новы альбом “Пирамидовый череп“, які выйдзе хуткім часе, і грае паўнавартасны сэт. Гэта варта паслухаць!
Back to Top