ПАДАРОЖЖА З ЖЫГАМОНТАМ. Вёска Лоўчыцы

Вёска Лоўчыцы, што ў Наваградскім раёне, добра вядомая сярод беларускіх мусульман. Лічыцца, што ўжо ў 1420 годзе ў гэтым даўнім татарскім паселішчы была свая мячэць - адна з першых на тэрыторыі Еўропы. Ля лоўчыцкай мячэці знаходзіцца мізар, дзе знайшлі спачын героі многіх войн і паўстанняў. Па легендзе, на гэтым мізары пахаваны пастушок Эўліі Кунтусь, якога мусульмане лічылі святым. Да яго магілы і сёння прыходзяць паломнікі.
Back to Top