✨КАЛЫХАНКА✨🌃✨🌛✨Белорусская колыбельная✨😴✨#калыханка#колыбельна

✨КАЛЫХАНКА✨ (В.Раинчик-Г.Буравкин) Доўгі дзень, цёплы дзень Адплывае за аблокі. Сіні цень, сонны цень Адпаўзае ў кут далёкі. Зьбеглі зайкі ўсе ў лясы. Змоўклі птушак галасы. І буслы ў гняздо схавалі Свае доўгія насы. Прыпеў: Баю-бай, баю-бай, Вачаняты закрывай. Баю-бай, баю-бай, Вачаняты закрывай. Пакрысе на расе Патухаюць зоркі-сплюшкі. Гульні ўсе, казкі ўсе Пахаваны пад падушкі. Сьпяць і мышкі і стрыжы. Сьпяць машыны ў гаражы Ты таксама, каля мамы, Ціха-ціхенька ляжы. Прыпеў. Сьпяць і мышкі і стрыжы. Сьпяць машыны ў гаражы Ты таксама, каля мамы, Ціха-ціхенька ляжы. Прыпеў. Вачаняты закрывай. Баю-бай, баю-бай, Разам з намі засынай. Исполняют ,, Верасы,,
Back to Top