Якое хараство! Традыцыйны строй – анлайн-энцыклапедыя аўтэнтычных строяў Беларусі. Музыка – SHUMA

Выйшаў другі выпуск праекта «Традыцыйны строй», які раскрывае хараство беларускага нацыянальнага строю ў сённяшніх рэаліях. Паглядзіце, як стылёва выглядаюць сучасныя дзяўчаты ў старажытных касцюмах, што насілі нашыя продкі тры стагоддзі таму. У відэа пабачыце, як апраналіся беларускі, якія жылі ў вёсках Хаціслаў, Гвозніца і Збураж (Маларыцкі край). Даведаецеся, як называецца тая ці іншая дэталь касцюма. Атрымаеце эстэтычнае задавальненне ад таго, якія ж неймаверна прыгожыя нашыя дзяўчаты ў традыцыйным строі. Праект «Традыцыйны строй» – гэта першая анлайн-энцыклапедыя аўтэнтычных традыцыйных строяў Беларусі. Першы выпуск пра Дамачаўскі строй глядзіце на ютуб-канале «Традыцыя»: Англамоўная версія роліка пра Маларыцкі строй на ютуб-канале «Традыцыя»: Праект рэалізуецца ўстановай «ЭтнаТрадыцыя» сумесна з Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Вы можаце падтрымаць праект, каб нов
Back to Top