Маштабная рэканструкцыя ў цэнтры Віцебска ()

Сучасны выгляд атрымае будынак культурна-спартыўнага комплексу, які прылягае да пляцоўкі Летняга амфітэатра. Работы тут былі распачаты пасля мінулага «Славянскага базару», зараз пачалася маштабная мадэрнізацыя. Будаўнікі амаль цалкам ужо замянілі фасад, вядзецца аднаўленне даху. Сродкі – каля 550 тысяч рублёў – выдзелены з гарадскога бюджэту. Плануецца, што аб’ект будзе здадзены да святкавання 1043 дня нараджэння Віцебска. Сучасны выгляд набудзе і адзін з самых вядомых фантанаў горада – у парку імя Фрунзе. Легендарны аб’ект ужо цалкам дэманціравалі. Зараз пра яго нагадвае толькі былая чаша. Новая славутасць абласнога цэнтра парадуе вока бліжэй да лета. Вядома, што гэта будзе адзіны ў Віцебску святломузычны фантан. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017
Back to Top