У які момант беларусы і украінцы аддаліліся? | В какой момент беларусы и украинцы оддалились?

І беларусы, і ўкраінцы цягам стагоддзяў адстойвалі ды працягваюць адстойваць сваю ідэнтычнасць, родную мову і культуру, супрацьстаялі агрэсіўнай асіміляцыі – найперш з боку Расеі. Аднак у нейкі час гістарычныя паралелі ў гэтым адстойванні сваёй тоеснасці разышліся. І сёння ва Украіне родную мову шануюць, яна ўсё больш умацоўвае свае пазіцыі, усё больш украінцаў пачынаюць ёю карыстацца. У той сама час беларуская мова апынулася пад рэальнаю пагрозаю знікнення, у штодзённым жыцці ёю карыстаецца толькі невялікая частка беларусаў. Пагатоў быць беларускамоўным у сучаснай Беларусі – гэта амаль гарантавана мець праблемы, найперш у дачыненнях з дзяржаваю. Чаму ж украінцам удалося абараніць і вярнуць сваю мову ў штодзённае жыццё, а беларусам – не? Ці застаюцца шанцы ў беларускай мовы паўтарыць украінскі шлях да свайго адраджэння? Пра гэта – у чарговым выданні праграмы «Бязвіз/Безвіз» з Таццянай Іванскай і Валерам Руселікам. Упродовж століть білоруси і українці відстоювали та продовжують відстоювати свою ідентичність,
Back to Top