Ці варта перайменаваць Беларусь. Гутарка зь Цімафеем Акудовічам

Расея зрабіла свой погляд на гісторыю зброяй. Расейскія мэдыя перапоўненыя гістарычнымі аргумэнтамі, якія часта маюць мала агульнага з рэальнасьцю. Адпаведна, узрастае роля папулярызацыі праўдзівай гісторыі і праўдзівых гістарычных фактаў. Як да гісторыі ставяцца беларусы? Якія праблемы і тэмы цікавяць іх у першую чаргу? Як да іх можна данесьці гістарычную праўду? Пра гэта гаворым з гісторыкам і журналістам Цімафеем Акудовічам. 0:00 — чаму сярод беларусаў шмат прыхільнікаў тэрмінаў «Літва» і «літвін» 3:14 — чаму беларусы ня хочуць у слове «Беларусь» бачыць слова «Русь» 4:24 — што для беларусаў азначае паўстаньне 1863 — 1864 гадоў 7:34 — як суадносіцца памяць пра Другую Сусьветную вайну з памяцьцю пра Вялікае Княства Літоўскае 10:58 — ці шмат у Беларусі тых, хто хоча перайменаваць Беларусь, і ці варта гэта рабіць 13:01 — як лепш дастаўляць беларусам гістарычныя веды ва ўмовах ідэалягічнага кантролю з боку рэжыму 📌 Абавязкова падпішыцеся на наш YouT
Back to Top