ІЛОНА РУДЭНЯ. МЫ ВЕРНЕМСЯ, КАЛІ… Рэж. Сяргей Беркутаў
“Як бы вы ні стараліся, мы ўсё роўна забяром дзяцей“, – заявілі супрацоўнікі органаў апекі Ілоне Рудэні. Беларуска з Салігорску актыўна ўдзельнічала ў пратэстах пасля фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе.
Як і вялікую колькасць іншых беларусаў, улады пачалі рэпрэсаваць жанчыну. Супраць яе завялі крымінальную справу і шантажавалі пазбаўленнем бацькоўскіх правоў. Данілу і Ксенію, якіх Ілона выхоўвае адна, намагаліся забраць у інтэрнат.
У канцы 2020 года жанчына наважылася ўцячы разам з дзецьмі ў Літву. Апошняй кропляй стаў напад на Ілону міліцыянта, які спрабаваў зацягнуць яе ў аўта.
Жанчыне дапамаглі вывезці дзяцей, а сама яна мусіла мінаць мяжу нелегальна. У фільме – гісторыя Ілоны Рудэні, рэканструкцыя ейнага доўгага і складанага падарожжа да бяспекі і свабоды.
Рэжысёр – Сяргей Беркутаў, 2023
Дасылайце нам відэа ў чат-бот –
Старонка БЕЛСАТ –
Старонка ВОТ ТАК –
iOS – https://app
1 view
557
271
2 years ago 00:18:05 1
ІЛОНА РУДЭНЯ. МЫ ВЕРНЕМСЯ, КАЛІ… Рэж. Сяргей Беркутаў