Выязная праграма «Літаратурны калейдаскоп: культурная тэрапія на любы густ»
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае дарослых і дзяцей на культурную тэрапію ў праграме “Літаратурны калейдаскоп”.
Мы прапануем:
- прэзентацыю выставы “Максім Багдановіч. Жыццё і творчасць”, квэст па выставе
- пазнавальна-забаўляльныя музейныя заняткі:
“Кніганоша або падарожжа па зачарованым царстве”
“Загадкі дзеда Кандрата”
“Калі саджуся за паперу…”
“МузЫка”
- майстар-клас па вырабе сувенірных паштовак
- паказ інтэрмедый на біблейскія і свецкія тэмы «У чароўны свет батлейкі»
- паказ мультыплікацыйнага фільма “Я тайну ў глыбіні душы хаваю” паводле творчасці М.Багдановіча
- музычную праграму “Падарожжа па любімых кінастужках”
Шчыра запрашаем да супрацоўніцтва!