Дзікі боль прабіраецца ў грудзі,
Патухае ласкавае сонца.
Нас з табою, нажаль, ужо не будзе,
Нават зоркі гараць не бясконца.
Не заўсёды падманвацца сэрцу,
Не заўсёды мне дыхаць надзеяй.
Бо хлуснёю тваёй не сагрэцца,
А сябе я згубіць не пасмею.
Я забуду і вусны, і вочы,
І тваю прыгажуню-ўсмешку.
Вельмі многа насустрач я крочыў,
Не знайшоўшы ту самую сцежку.
14 views
5598
1993
4 weeks ago 00:03:24 1
Falling In Reverse - “Watch The World Burn“
4 months ago 00:35:35 4
An Undeniably Canon Five Nights at Freddy’s Timeline (Part 3)