Андрэй ПАВУК — «Красная зелень» і Ляўчук, званкі чыноўнікам, хіт для БРСМ і размова з Лукашэнкам

Андрэй Павук — аўтар абсалютна ўнікальных тэкстаў самага іранічнага беларускага гурта «Красная Зелень», які ўзнік як рэакцыя на беларускі сюр. Павук — той самы музыка з гітарай у акулярах, які часта застаецца ў цені Маргарыты Ляўчук, але без якога немагчыма ўявіць ніводзін кліп. Андрэй жартуе, што ён — другі чалавек пасля Лукашэнкі, пра якога згадвае беларускі чыноўнік, бо вось ужо шмат гадоў запар ён ім тэлефануе і размаўляе пра набалелае, а пасля выкладвае гутаркі на ютуб, на канал @pakazuharu «Рудабельская паказуха». Павук у геаграфіі званкоў ужо даўно выйшаў за межы свайго раёна, а з нядаўняга часу тэлефануе і ў Расею. Андрэй Павук прагрымеў на ўсю краіну яшчэ ў 2012-м, калі працаваў настаўнікам раённага цэнтра творчасці ў Акцябрскім і напісаў для Ксеніі Дзягелькі песню «Я із деревні». Патрыятычны рэп школьніцы з Акцябрскага з піянерскім гальштукам на шыі, якая бадзёрым голасам дэкларавала дзяржаўныя лозунгі «Даешь процветаніе, даешь стабільность», проста ўзарваў інтэрнэт. Андрэй прызнаецца, што ў той час і баяўся, і лікаваў адначасова, бо загнаў чыноўнікаў у тупік. У гутарцы ТОК Андрэй згадаў гісторыю з Ксеніяй Дзягелькай і што было пасля, як з’явілася «Красная Зелень». Распавёў, чым жывуць людзі ў Акцябрскім, на якой мове гавораць, чаго хоча просты рабочы. Паразважаў пра чыноўнікаў і як з імі трэба гаварыць. Распавёў пра стасункі з бацькамі, знаёмства з жонкай і развод. Патлумачыў, чаму варожа ставіцца да Ціханоўскай і за што падтрымлівае Пазняка. А пры канцы заспяваў палітычныя прыпеўкі, дарэчы, па матывах рэальных падзей. 00:00 — пра што выпуск 00:40 — пра жыццё ў Акцябрскім 05:20 — пра Сяргея Ціханоўскага 09:15 — як прыдумаў песню «Я із деревні» для Ксеніі Дзягелькі і што было пасля 18:41 — пра раённых чыноўнікаў і міліцыянтаў 22:22 — ці ўдалося Лукашэнку адрадзіць вёску 23:34 — пра леснікоў, з якімі працаваў 25:53 — як расчараваўся ў АГП 29:39 — у чым задача ідэолагаў 31:33 — пра званкі чыноўнікам у Мінск 34:35 — пра суткі і ад’езд з Беларусі 38:08 — пра трасянку і мову рудабельцаў 39:42 — як з’явіўся дуэт «Красная Зелень» з Маргарытай Ляўчук 48:28 — пра пачуццё віны, Лукашэнку, Пуціна, Захад і перамены 53:05 — ці вераць чыноўнікі ў Лукашэнку 56:37 — як размаўляць з чыноўнікамі 58:22 — калі б быў нумар Лукашэнкі, то што б спытаў 1:00:51 — пра сябра, аўтара «Рудабельскай паказухі» Васіля Качэню 1:03:59 — пра стасункі з бацькамі 1:05:20 — пра знаёмства з Воляй, будучай жонкай, бацькоўства і развод 1:11:57 — чаму варожа ставіцца да Ціханоўскай і як вызваліць палітвязняў 1:18:11 — чаму за Пазняка 1:23:57 — ПАЛІТЫЧНЫЯ ПРЫПЕЎКІ ПРАСТОРА ДЛЯ БЕЛАРУСАЎ Create Culture Space у Вільні, дзе здымалася інтэрв’ю, заходзьце: 👉ПАДТРЫМАЙЦЕ НАС: Telegram: Twitter: Instagram: TikTok: Vkontakte: Facebook: #андрейпаук #краснаязелень #рудабельскаяпаказуха #ток #беларусь
Back to Top