«Рагапад» у лесе: алені мяняюць рогі ()
Пачатак вясны — перыяд ажыўлення ў дзікай прыродзе. І менавіта ў сакавіку вялікая верагоднасць заўважыць у лесе прымету гэтай пары — рогі высакароднага аленя або казулі. Так, у дарослага самца высакароднага аленя вага рагоў дасягае 15-ці кілаграмаў.
Яшчэ гадоў дваццаць назад знайсці рогі высакароднага аленя ў лясах Віцебскага рэгіёну было немагчыма. Від знік. Аднаўленне папуляцыі — амбіцыйны праект паляўнічай гаспадаркі Чырвоны Бор і Акадэміі Навук. Сёння ў дзікай прыродзе на стыку Верхнядзвінскага і Расонскага раёнаў — больш за 600 венцаносных насельнікаў.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017