Анлайн-прэзентацыя праекта «Кадмій» – 13 траўня

13 траўня ў анлайн-прасторы PartyZona ад кампаніі «Будзьма беларусамі» выступіць гурт «Кадмій». Заснаваны вядомымі беларускімі музыкамі Дашай Кадамскай і Цімурам Рэйзісам, праект «Кадмій» спалучае ў сабе традыцыі бардаўскай песні, электроннай музыкі і этнічных спеваў. У 2020 годзе музыкі прэзентавалі ЕР «Горад», а зараз працуюць над матэрыялам для наступнага рэлізу. У эфіры PartyZona музыкі правядуць прэзентацыю праекта. Такога вы яшчэ дакладна не чулі, то чакаем на вашыя каментары і пытанні. Далучайцеся да эфіру!
Back to Top