POST MAN - 4. Ліст да Тыятыры

Хто не любіць атрымліваць лісты? На гэты Вялікі Пост Бог напісаў Табе вельмі асабістае пасланне. І не адно, а цэлых сем! POST MAN - адмысловыя францішканскія відэарэкалекцыі на аснове сямі лістоў Бога да Касцёла, схаваных у Апакаліпсісе св. Яна. рэалізацыя: а. Яўген OFMConv, а. Сяргей OFMConv ЛІСТ ДА ТЫЯТЫРЫ: Анёлу Касцёла ў Тыятыры напішы: Так кажа Сын Божы, які мае вочы, быццам полымя агню, а ногі Яго падобны да бліскучай бронзы. Я ведаю справы твае, і любоў, і веру, і служэнне, і цярплівасць тваю, і апошнія ўчынкі твае большыя за першыя. Але Я маю супраць цябе тое, што ты дапускаеш жанчыну Езабэль, якая называе сябе прарочыцай, навучае і зводзіць Маіх слугаў, каб чыніць распусту і спажываць ахвярапрынашэнні ідалам.Я даў ёй час апамятацца, але яна не хоча адвярнуцца ад сваёй распусты. Вось кіну яе на ложа, а тых, хто распуснічае з ёй, аддам пад вялікі ўціск, калі не адвернуцца ад сваіх справаў. І дзяцей яе знішчу смерцю. І пазнаюць усе Касцёлы, што Я той, хто даследуе нутро і
Back to Top