12 мая адзначаецца Сусветны дзень медыцынскай сястры

12 мая адзначаецца Сусветны дзень медыцынскай сястры. Хоць фактычна святу ўжо больш за сто гадоў, афіцыйна ён быў заснаваны толькі ў 1971 годзе. Дзень медыцынскай сястры адзначаецца паводле аб’яднання сясцёр міласэрнасці з 141 краіны ў прафесійную грамадскую арганізацыю – міжнародны савет медыцынскіх сясцёр. Гэты дзень – нагода яшчэ раз падзякаваць і павіншаваць прадстаўніц адной з самых гуманных прафесій. У аўторак у актавай зале ЦРБ прайшло ўрачыстае мерапрыемства.
Back to Top