Дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» працягваецца ()
Падарункі ад Прэзідэнта Беларусі атрымалі маленькія пацыенты абласной клінічнай дзіцячай бальніцы. Навагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці“ па традыцыі стартавала ў снежні. Кіраўнікі прадпрыемстваў і чыноўнікі, валанцёры і прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў наведваюць інтэрнаты, апякунскія і прыёмныя сем’і, дзіцячыя бальніцы. Уручаюць падарункі і аказваюць дапамогу. Усё гэта робіцца дзеля таго, каб дзеці адчувалі клопат грамадства падчас навагодніх і калядных святаў.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2018