ПЕСНЯРЫ. На тэму крытыкі

Владимир Мулявин - Янка Купала У век наш крытыкі сур’ёзнай І самакрытык агнявых Мы падыходзім вельмі грозна Не да сябе, а да другіх. Пылінку бачым у суседа, Ды што? - ў яго іх не адна! А ў сваім воку, даўнім сьледам, Не заўважаем бервяна. А крытыкі?.. Майстры з разборам, -Не ўзнімуць воч вышэй халяў; З гразёй зьмяшае, што йшчэ ўчора Так падхалімна выхваляў. Безьлішніх захадаў, ухмылак У канкурэнта на вынос Мы столькі вылічым памылак,- Таму хоць рэжся, як з пагроз. Самабічуемся ж часамі, Але зьлягка - гады ў рады, Ды ўсё больш хвалім сябе самі, Другіх бічуем заўсяды. А крытыкі?.. Майстры з разборам,- Не ўзнімуць воч вышэй халяў; З гразёй зьмяшае, што йшчэ ўчора Так падхалімна выхваляў. Вось я - пясьняр, я - літаратар. Я толькі песьняй твару цуд, А ён... агіткі агітатар, Насьценгазетчык, і ўсё тут... Пазбыцца рапаўскіх заскокаў Мы не наўчыліся як сьлед І часта судзім аднабока Другіх, саміх, падзеі, сьвет. А крытыкі?.. Майстры з разборам, -Не ўзнімуць воч вышэй халяў; З гразёй зьмяшае, што йшчэ ўчора Так падхалімна выхваляў.
Back to Top