З «Мінскай лыжні-2018» з перамогай ()
Рэспубліканскія старты праходзілі на лыжа-ролернай трасе ў сталічным мікрараёне «Вяснянка». У склад нашай каманды ўваходзіў старшыня Віцебскага аблвыканкама – Мікалай Шарснёў, старшыня камітэта па працы, занятасці, і сацыяльнай абароне аблвыканкама – Аляксандр Хрыстафораў, галоўны спецыяліст сектара турызму ўпраўлення спорту і турызму аблвыканкама – Вольга Фёдарава і кіраўнік адміністрацыі Першамайскага раёна Віцебска – Мікалай Арлоў. У эстафеце 4 па 2 з паловай кіламетры нашай камандзе не было роўных сярод прадстаўнікоў аблвыканкамаў краіны і Мінскага гарвыканкама.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2018