Чытае Аляксандр Чахоўскі, імпрэсарыа, заснавальнік музычнага дома “Класіка”
Усё да сэрца браў я блізка.
Нішто не пакідала след,
Як тая першая запіска,
Што сэрца ўзрушыла нашчэнт.
А я чакаў яе без меры,
Яна ж марудна так ішла —
На дробным ласкутку паперы,
3 няроўных літараў была
Ад той юначае, дзявочай,
Яшчэ нясмелае рукі,—
і ў соты раз чыталі вочы
У дзень жаданыя радкі.
Я ў кніжках пісьмы закаханых
Чытаў у шмат разоў даўжэй,
Ды я быў цвёрда пракананы —
Яе запіска ўсіх складней.
Быў я пісульцы падуладны,
Ал