З гадамі адчуваешь яшчэ вастрэй тое, што мы дзеці да той пары, пакуль жывыя нашы бацькі!
Песня “Мама” - цёплы твор-малітва з праекту паэта Леаніда Пранчака і гурта Дразды - аб самым дарагім, што ў нас ёсць у жыцці!
Слухаць тут:
Словы: Леанід Пранчак
Музыка: Віталь Карпанаў
МАМА
Леанід Пранчак
Цёплы вецер раскажа бярозе,
Дзе бадзяўся, здарожаны, я.
Сустракае мяне на парозе
Дарагая матуля мая.
Сціхне дождж і суцішацца птушкі.
Мама крокі мае пазнае...
Шчасце мне цалаваць яе рукі
І бялюткія косы яе.
Сэрцу трэба мала,
Сэрцу толькі трэба:
Не хварэла б мама,
Не хмурэла б неба.
Проста і звычайна.
Сёння і заўсёды.
Вось такая тайна
Шчасця і лагоды.
Слоў пяшчотных казаць не умею.
Пасля доўгіх растайных начэй
Я чысцею душой і дабрэю
Ад цяпла яе сініх вачэй.
Я вярнуўся дадому здалёку.
Я