“Мы патрабуем адстаўкі былога прэзідэнта!“ | “Мы требуем отставки бывшего президента!“ <#Белсат>

Па ўсёй Беларусі праходзіць #пратэст у сувязі з масавымі фальсіфікацыямі вынікаў галасавання ў прэзідэнцкай выбарчай кампаніі. Акцыі крывава здаўлівалі сілавікі. Лічбы пацярпелых, параненых, затрыманых і загінулых дагэтуль невядомыя.nnПрацаўнікі беларускіх прадпрыемстваў аб’явілі, што распачынаюць агульнанацыянальную забастоўку. Да забастоўкі далучыліся акторы, артысты, журналісты, на пратэсты выходзяць медыкі і настаўнікі. Людзі патрабуюць адстаўкі Лукашэнкі і ўсяго ўраду, прызнання Святланы Ціханоўскай законным прэзідэнтам, а таксама вываду сілавікоў з гарадоў, зняцця з пасадаў кіраўніцтва МУС і патрабуюць адказу перад законам за гвалт сілавікоў у дачыненні да грамадзянаў на мірных акцыях пратэсту.nn#9жніўня ў Беларусі адбыліся выбары прэзідэнта. Аляксандр #Лукашэнка нязменна ўзначальваў краіну з 1994 года і выдвінуўся на шосты тэрмін. Па незалежных падліках у #выбарах2020 перамагла Святлана #Ціханоўская.nnКалаж з фота: Natalia Fedosenko / TASS / ForumnnНашая старонка – Расклад новых выданняў – Падпішы
Back to Top