Запісана і зманціравана ў 2023 г. у г. Гародне. Здымка і мантаж: Bogomolova Golova Studio. У працы прымалі ўдзел: Пячынін І. (музыка, інструменты), Ariel (апрацоўка тэксту, вакал).
Яшчур — традыцыйная летняя народная гульня славян, дзе галоўным персанажам з’яўляецца “Яшчур“, які выбірае дзяўчат. У адным з варыянтаў хлопец, які паказвае “Яшчура“, павінен пацалаваць выбранніцу. Юнак садзіцца ў цэнтр круга, а дзяўчыны (незамужнія) пачынаюць вадзіць вакол яго карагод. Яны спяваюць-водзяць:
Сядзiць Яшчур
На залатым троне
На арэхавым кусце
Арэшачкi лушча
Сядзiць Яшчур
Арэшачкi лушча
Верацёна точыць
Вочкамi плюшчыць
А яшчэ сакочыць
Ажанiцца хочыць
За мезiнны пальчик
За залаты персцень
Пасля чаго, хлопец Яшчур называе імя і, дзяўчына, чыё імя ён назваў, кідае яму хустку або стужку, і садзіцца побач з ім. Так працягваецца, пакуль ён не назаве ўсіх удзельніц. Затым яны зноў становяцца ў карагод і спяваюць:
- Насядзеўся, Яшчур,
На арэхавым кусце.
Наглядзеўся, Яшчур,
На чырвоных дзевак,
Аддай жа, Яшчур,
Чырвоную стужку,
Чырвоную стужку ..Дзеўкі Казiмiры!..
Пасля гэтага юнак («Яшчур») раздае ўсім дзяўчатам па чарзе хусткі або стужкі і гульня заканчваецца.
У тым ці іншым выглядзе культ Яшчура выразна прасочваецца ва ўсіх паўночна-заходніх рэгіёнах Еўропы, у Беларусі і ў Літве, Існавалі легенды, абрады і сюжэты ў разьбе і роспісах, прысвечаныя Яшчуру, Дракону, Марскому Цару і Полазу. У нашай азёрнай поўначы вобраз Яшчура часты і ўстойлівы.
Унікальныя ўяўленні пра Яшчура, зафіксаваныя на тэрыторыі Заходняй Беларусі, у якіх Яшчур выбірае дзяўчат для замужжа, седзячы ў залатым крэсле-троне (Песні народных свят і абрадаў / Н. С. Гілевіч. Мінск: Выд-ва БДУ, 1974.- 464с.)
1 view
18
10
1 month ago 00:14:05 1
Breno Altman responde a PROVOCAÇÃO SIONISTA na Adufepe, na UFPE
1 month ago 00:02:36 1
Joy | Trailer oficial | Netflix
1 month ago 00:14:35 1
Сведение Бочки и Баса в Техно музыке. [ Ableton Live Session ]
1 month ago 00:02:23 1
Os primeiros minutos da 3ª temporada | Heartstopper | Netflix Brasil
1 month ago 00:38:37 1
Ликвидация шайтанов. Девяностые (90-е)
1 month ago 00:56:02 1
⚠️02 октября 2024🌑Перед тем как это удалить, ПОСМОТРИТЕ ЭТО!🌠 Эта мощная ЛУНА меняет всё
1 month ago 00:12:01 1
КАК ВЫГЛЯДИТ ЗВУК ? Звуки природы и звуки космоса - что их объединяет?
1 month ago 00:01:00 1
Fechamento Invest “Outubro“ (01/10/24)
1 month ago 00:07:45 1
Quem foram os Puritanos? confissão calvinista e extremamente zelosos!
1 month ago 00:05:33 1
Садхгуру по-русски | 3-дневные ритуалы смерти | Перестаньте причинять боль своим предкам
1 month ago 01:00:26 1
Ace Ventura @ Indian Spirit Festival 2024 [full set movie]
1 month ago 00:38:33 1
САМАЯ МОГУЩЕСТВЕННАЯ МАНТРА ИЗ ВСЕХ МАНТР, УПОМЯНУТЫХ В ВЕДАХ, ГАЯТРИ МАНТРА, ЕЖЕДНЕВНАЯ МОЛИТВА
1 month ago 00:21:59 1
Оптина пустынь. Утренние молитвы. Утреннее правило
1 month ago 00:01:15 1
Round 6: Temporada 2 | Convite | Netflix
1 month ago 02:08:00 1
Boulos, Nunes e Marçal na reta final: que Brasil virá depois das eleições? | Guerra mundial à vista?
1 month ago 00:30:20 1
Dungeon Synth, Fantasy Ambient, Lo-Fi. Dark Forest, Behind the castle.
1 month ago 00:06:53 1
Defi crypto | Crypto Investment | Defi Passive Income
1 month ago 01:36:11 1
REAGINDO AO JOVEM DE NEGÓCIOS FALANDO SOBRE SOCIALISMO
1 month ago 00:12:53 1
Солнечное затмение и Питри амавасья: 2 октября 2024. Как служить предкам в день затмения по Ведам.
1 month ago 00:00:51 1
Perdeu o debate? Chama a polícia! #ruicostapimenta #pco #pablomarçal #abaixoacensura
1 month ago 00:25:17 1
Мантра | 108 Имен Бога
1 month ago 00:14:15 1
CUIDADO‼ Eventos Astronômicos de Outubro Terão GRANDE Impacto na Sua Espiritualidade
1 month ago 00:09:00 1
Dançando com a Realidade: O Preço da Paixão | Rubina Suzeth
1 month ago 00:23:16 1
A GUERRA VAI SE ALASTRAR? ISRAEL PÔE O MUNDO EM TENSÂO 28 de setembro de 2024