Прыгавор аб смерці немаўля пасля хатніх родаў вынесены ()
Маці, у якой пры хатніх родах памерла немаўля, прыгаварылі да 6 месяцаў пазбаўлення волі ва ўмовах пасялення. У зале суда мера стрымання зменена на падпіску аб нявыездзе. Нагадаем, у сярэдзіне лютага 30-цігадовая жанчына прыехала з Санкт-Пецярбурга, каб нарадзіць дзіця, але ад шпіталізацыі адмовілася, бо мела вопыт дамашніх родаў. Аднак немаўля захлынулася каляплоднымі водамі. Медыкі, якіх выклікалі родныя, не змаглі выратаваць дзіця.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017