Супер абед - ЮШКА са шчупакоў з ячнымі крупамі. Гатуем з “Будзьма!“

Такая страва можа быць адразу першым і другім, насычаны булён парадуе смакам, а кавалкі рыбы і гародніны натоляць голад і падымуць настрой. Беларускія археолагі выявілі, што самай папулярнай рыбай быў шчупак. Згодна іх даследаванням, няма ніводнага вывучанага паселішча ці гарадзішча, дзе не былі б знойдзеныя косткі шчупакоў. У адноўленай экспазіцыі Старога замка ў Гродне прадстаўлена шмат прыладаў для рыбнай лоўлі, знойдзеных у часы раскопак – кручкі, грузілы ад сетак, часта з рыбных костак рабілі прылады для рамеснікаў: іголкі, шылы ці ўпрыгожванні. У старажытныя часы шчупака гатавалі самым простым спосабам – варылі. Пазней у ваду для смаку пачалі дадаваць гародніну, спецыі. Такі суп пачалі варыць нават з сушанай рыбы. Такім чынам рэцэпт развіваўся і займеў адносныя стандарты прыгатавання стравы. 📌Гатуем на сям’ю: вада 2,5 л крупы ячныя (пярлоўка) 200 г (папярэдне замочаныя на ноч) шчупак 450 г 1 вялікая цыбуля 1 лыжка солі 5 лаўровых лістоў 20 гарошын чорнага перцу 20 гарошын каляндры бульба 250 г 2 морквы масла сметанковае 30 г зеляніна (кроп, зялёная цыбуля) Музыка: Стары Ольса @StaryOlsa #ГатуемзБудзьма #беларускаякухня #юшка #супы 👉Гатуем з “Будзьма!“ БУДЗЬМА РАЗАМ: Сайт Telegram Facebook VK Instagram Twitter
Back to Top