Скарга на дзеянні падпалкоўніка міліціі Івана Доўгага.
Віцебскі абласны суд не задаволіў скаргі шасці віцяблянак на пастанову суда Першамайскага раёну
Жанчыны скардзіліся на дзеянні намесніка начальніка аддзела міліцыі Першамайскага раёну падпалкоўніка Івана Доўгага.
Людмілу Валадкевіч, Тамару Ільіну, Людмілу Камінскую, Алену Каснову, Раісу Кухту і Таццяну Севярынец затрымалі ў лесе пад Віцебскам яшчэ 13 студзеня, калі яны выйшлі папрактыкавацца ў скандынаўскай хадзе. Гэта палічылі несанкцыянаваным мерапрыемствам, 8 гадзін затрыманыя правялі ў пастарунку без ежы і магчымасці прыняць лекі. Пазней суд спыніў справы, а жанчыны падалі позвы на незаконныя дзеянні супрацоўнікаў міліцыі.
Суддзя Жанна Васільева (Першамайскі суд) адхіліла ўсе шэсць скаргаў і ўсклала на віцяблянак абавязак заплаціць судовыя выдаткі (па 4 рублі 85 капеек з кожнай).
З гэтым яны не пагадзіліся і падалі скаргі ў абласны суд, аднак безвынікова.
Крыніца: @belsat
1 view
115
46
1 month ago 00:02:58 1
Анет Сай - С ветром #newmusic #музыка #bestmusic #всехиты #шансон #popmusic #радиошансонплюс