Урачыстасці ў Тракелях. Відэарэпартаж

Сёлетнія ўрачыстасці ў Тракелях адбыліся пад дэвізам “Totus Tuus“. Гэта словы папскага герба бл. Яна Паўла ІІ, які ўсё сваё жыццё даверыў Маці Божай. У гэтым годзе Гродзенская дыяцэзія праз заступніцтва Маці Божай дзякуе Богу за 20 гадоў свайго існавання і 20 гадоў паслугі кс. бпа Аляксандра Кашкевіча. Урачыстасці ў Тракелях былі таксама нагодай, каб падзякаваць за дар беатыфікацыі бласлаўлёнага Яна Паўла ІІ. Урачыстая св. Імша была адпраўлена пад кіраўніцтвам кс. абпа Тадэвуша Кандрусевіча.
Back to Top